Фота: noc.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па біятлоне Надзею Скардзіну, Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекаву і Дар’ю Домрачаву з заваяваннем залатых медалёў у эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

«Дзякуй за цудоўны падарунак усёй краіне напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, — звярнуўся Лукашэнка да спартсменак. — Вы ўвасобілі ў жыццё нашы запаветныя мары, заваяваўшы першае для Беларусі алімпійскае золата ў самай прэстыжнай дысцыпліне біятлоннай праграмы. Дзяўчаты, вы стварылі сапраўдны подзвіг! Кожная з вас здолела паказаць максімум у няпростых умовах, выказаўшы самаадданасць, вытрымку і высокае майстэрства».

Афіцыйны лідар узнагародзіў біятланістак ордэнамі «За асабістую мужнасць», а таксама прысвоіў Скардзіне, Крыўко і Алімбекавай ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Як паведамлялася, за перамогу ў алімпійскіх спаборніцтвах фрыстайлістак-акрабатак Ганна Гуськова была ўзнагароджаная ордэнам Айчыны III ступені.