Паводле папярэдніх дадзеных ад ЦВК, на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 18 лютага яўка склала 77,05% — прагаласавалі 5 333 613 чалавекі.

Паводле афіцыйных дадзеных, найменшая яўка была ў Мінску (61,41%), найбольшая — у Віцебскай вобласці (84,49%).
Агулам у спісах для галасавання ў 2018 годзе было 6 929 525 выбаршчыкаў, 22 тысячы кандыдатаў на больш як 18 тысяч мандатаў.

Хто ідзе ў дэпутаты? Выбары ў лічбах

Афіцыйная яўка на мясцовых выбарах 2014 года склала, паводле звестак ЦВК, 77,27%, так што рэкорду ў гэтым годзе не атрымалася. У 2010 годзе «афіцыйная» яўка склала 79,1%, у 2007 годзе — 79,2%.
А ўвогуле, парогу яўкі для мясцовых выбараў няма, таму выбары адбыліся б пры любой колькасці прагаласаваўшых.