Цэгла з гербам калюмны

У Гродне працягваюцца раскопкі на Старым замку, дзе 15 лютага была знойдзена цэгла з гербам вялікіх князёў літоўскіх – “Калюмнамі”. Тым гербам, якім карыстаўся князь Вітаўт, у часы якога ў Гродне быў пабудаваны мураваны замак. Гісторык Мікола Волкаў адзначыў: “Сябры, такой няма нідзе!!! Во літоўскія сябры зайздросціць будуць”.

Гэта не першая ўнікальная знаходка на тэрыторыі Старога замку, дзе вядуцца падрыхтоўчыя працы да яго рэстаўрацыі. Так, цягам некалькіх месяцаў былі знойдзеныя шахматная фігурка ладдзі і жаночы залаты пярсцёнак.

“Такой няма нідзе!” Унікальная знаходка ў Гродне
Цэгла з гербам
“Такой няма нідзе!” Унікальная знаходка ў Гродне
Залаты пярсцёнак. Фотаздымак з сайта Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея