Фота: сацыяльныя сеткі

Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі пабраўся шлюбам з Мар’янай Вольскай, маладой літаратаркай, вядомай у творчым асяродку пад псеўданімам Яна Ядвабная. Паколькі муж і жонка паводле супадзення мелі аднолькавыя прозвішчы, то мяняць іх пасля вяселля не давялося.

Лявону Вольскаму 52 гады, яго абранніцы — 27. Пара даволі працяглы час была ў стасункай, пра якія абвясціла напрыканцы 2016 года.

Для Вольскага гэта другі шлюб — яго першая жонка Ганна Вольская памерла ў сакавіку 2016 года ад анкалагічнай хваробы. Музыка прызнаваўся, што новыя стасункі дапамаглі яму перажыць гэтую цяжкую страту.