Каму ў Мінску патрэбны тупік Быкава?

235

Мінскія вуліцы – гэта нейкі камуністычны аазіс, дзе камфортна не жыць, а хадзіць калонамі пад чырвонымі сцягамі. Уяўляю, як дзіка будуць пачувацца ў беларускай сталіцы замежнікі, якія прыедуць у наступным годзе на Еўрапейскія гульні. Куды ні ступі – імёны Свярдлова, Дзяржынскага, Леніна, Маркса, Энгельса, Валадарскага, Калініна… І за кожным – свая, зусім не геройская, гісторыя. Скажам, той жа Свярдлоў ледзь не касцямі клаўся, каб Беларусі тут і духу не было. Той жа Фрунзе беларускія з’езды разганяў, тапіў у крыві антыбальшавіцкія паўстанні ў Самарскім краі і Крыме. Таго ж Валадарскага самі ж бальшавікі называлі тэрарыстам… І падобных “заслуг” ва ўсёй гэтай шайкі – адным “БелАЗам” на сметнік не вывезеш. А ім вуліцы і плошчы пааддавалі…

Поўны тэкст артыкула Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 16 лютага