Барон

265

Карэспандэнт “Народнай Волі” наведаўся ў госці да Віктара Іванавіча ГЛАВАЦКАГА – лідара беларускіх цыган.

Некалькі гадоў таму на адмысловым сходзе ў Мінску яго абралі баронам – гэта вышэйшая пасада ў цыганскай іерархіі.

У Калодзішчах, што пад Мінскам, ён жыў з самага дзяцінства. Пасвіў коней, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, набіраўся розуму ў старэйшых.

Катэдж барона дастаткова сціплы, калі параўноўваць з іншымі “маштабнымі” гмахамі ў тым жа пасёлку. Унутры дома ў вочы кідаецца вялізная люстра і шмат пазалоты. На кухні мітусяцца жанчыны, барон запрашае за стол…

– Праблем хапае, – уздыхае Віктар Іванавіч. – Гэта ж не так, што цябе абралі лідарам, і ты ляжыш на канапе ды толькі каманды раздаеш. Даводзіцца ездзіць па ўсёй краіне, “разрульваць” розныя пытанні, рабіць так, каб не было скандалаў у цыганскім асяродку, каб людзі ставіліся адзін да аднаго па-чалавечы.

– Колькі сёння цыган у Беларусі?

– Паводле неафіцыйнай статыстыкі, каля 60 тысяч. А афіцыйнай, напэўна, і зусім няма. Ты сапраўдны цыган, але ж па пашпарце – беларус. Як тут лічыць?…

Поўны тэкст артыкула Алеся Сівага “Барон” чытайце ў газеце “Народная Воля” за 16 лютага

Поделиться: