Ёханэс Бё. Фота: Reuters

На індывідуальнай гонцы па біятлоне сярод мужчын на Гульнях-2018 пераможцам стаў нарвежац Ёханэс Бё.

Срэбра заваяваў славенец Якаў Фак, а бронзу атрымаў аўстрыец Дамінік Ландэртынгер.

У беларускай камандзе найлепшы вынік паказаў Сяргей Бачарнікаў — ён быў 18-м. Уладзімір Чапелін апынуўся на 30-м месцы, Максім Варабей — на 39-м, Раман Ялётнаў — на 52-м.