Фота з сайта racyja.com

Доўгачаканы працяг мумітроляў па-беларуску ўжо ў кнігарнях. „Мемуары мумітаты” сталі пятай з серыі кніг фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан пра мумітроляў.

У гэтай кнізе ўжо вядомыя чытачу з мінулых кніг Сніф, Снусмумрык і Мумітроль самі робяцца чытачамі, а дакладней – слухачамі жыццяпісу Мумітаты. Знаёмыя з папярэдняй мумітрольскай кнігай „Капялюш Чарадзея” памятаюць, як рупліва Мумітата працаваў над сваімі мемуарамі.

Аповед яго атрымаўся поўны прыгодаў, узнёслых думак і нечаканых паваротаў, на якія была багатая маладосць муміаўтара.

Што рухала яго жыццём? Якім ён быў у дзяцінстве і маладосці? Кім былі бацькі Сніфа і Снусмумрыка і як Мумітату звяло з імі жыццё? Як ён спазнаў сапраўднае сяброўства і сапраўднае каханне?

Успаміны Мумітаны так паглынаюць, што разам з ім вы перажывяце выхаваўчыя гульні па-хемульску і ліпкае нашэсце на карабель, шалёнае свята з сюрпрызамі і жахлівыя візіты прывіда, дзівосныя палёты і падводныя вандроўкі, а таксама страшэнна шмат чаго яшчэ.

Кніга „Мемуары Мумітроля” выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа. А пераклала яе на беларускую мову Алеся Башарымава.