Фота з Фэйсбука

«Дзякуючы крэатыўнаму Паўлу Севярынцу мне пашчасціла паўдзельнічаць у важнай мабільнай імпрэзе. Выдатнае падвядзенне выніку за пяцідзённы працоўны тыдзень — фактычна гэта ўзнагарода быць разам з такімі людзьмі. Дзякуй, сябры!!!» — пракаментавала Алена Анісім пятнічны пост аб «сэлфі Незалежнасьці» ля прыступак Касцёла Святога Роха.

«Сёння нас зноў было дванаццаць, плюс трое ў цывільным,» — напісаў Павел Севярынец, адзін з ініцыятараў акцыі.

Нагадаем, акцыя «Сэлфі Незалежнасьці» пачалася 3 лютага: штовечар а 6-ай гадзіне грамадзяне робяць сэлфі каля будынка на праспекце Незалежнасці. Будынак выбіраецца ў бок змяншэння нумарацыі, так каб скончыць акцыю 24 сакавіка на Плошчы Незалежнасці, каля Чырвонага касцёла.