Зборная Беларусі. Фота з сацыяльных сетак

У паўднёвакарэйскім Пхёнчане 9 лютага стартавалі зімовыя Алімпійскія гульні. Іх урачыста адкрыў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін. Цырымонія адкрыцця пачалася ў 14.00 па мінскім часе.

Адкрыццё XXIII Алімпійскіх зімовых гульняў адбылося на Алімпійскім стадыёне ў Пхёнчхане, які збудаваны адмыслова для цырымоній адкрыцця і закрыцця Альмпійскіх гульняў і разлічаны на 35 тысяч чалавек.

На цырымоніі са сцягамі прайшлі спартсмены 92 каманд. Атлеты з двух карэйскіх дзяржаваў ішлі разам пад адным сцягам – так званым сцягам аб’яднання. На ім быў намаляваны блакітны сілуэт Карэйскага паўвострава на белым фоне.

Беларусь падчас параду каманд-удзельніц ішла 29-ай па ліку пасля Бельгіі і перад Босніяй і Герцагавінай. Упершыню сцяг Рэспублікі Беларусь панесла жанчына – алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ала Цупер. Гульні Пхенчхан 2018. – трынаццатыя, у якіх прымаюць удзел спартсмены нашай краіны, распавядае сайт noc.by.

Гульні будуць працягвацца 16 дзён, на спаборніцтвах будуць разыграны 102 камплекты медалёў.