Зацверджана сімволіка адзначэння стагоддзя БНР

61

Нацыянальны аргкамітэт зацвердзіў эмблему і сімволіку адзначэння 100-годдзя БНР . Яна будзе выкарыстоўвацца ў аздабленні ўсёй друкаванай, візуальнай і віртуальнай прадукцыі, а таксама ў межах акцый, святочных і творчых мерапрыемстваў. Ідэя лагатыпу належыць кіраўніку крамы symbal.by і сябру Нацыянальнага аргкамітэту Паўлу Белавусу. Дапамог усё зрабіць і ўзнавіць выяву графітыст Макс Пякарскі. Мастацкая камісія на чале з Алесем Марачкіным дапрацавала яго і стварыла асноўную эмблему. На афіцыйнай эмблеме святкаваньня стагоддзя БНР змешчаны герб Пагоня, які сустракаецца на пячатках, бланках і іншых дакументах Рады БНР у эміграцыі. Аздабляе эмблему надпіс «Беларуская Народная Рэспубліка — 100 гадоў аднаўлення незалежнасці. 1918-2018».

Поделиться ссылкой: