8 лютага суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў былога старшыню ГА «Спартыўны футбольны клуб «Слуцк» Алега Каранеўскага да пазбаўлення волі на чатыры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам пяць гадоў, паведамілі БелаПАН у судзе.

Каранеўскага, які знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, сёння ў зале суда ўзялі пад варту.

Ён прызнаны вінаватым у атрыманні хабару (ч. 1 арт. 430 КК) і замаху на атрыманне хабару (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 430 КК).

Прысуд у законную сілу не ўвайшоў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны і парадку.