Беларуская чыгунка патлумачыла, чаму ў беларускім саставе цягніку «Мінск — Вільня» інфармацыя падаецца выключна па-руску — паведамляе Радыё Свабода.

Паводле ведамства, інфармацыя на маніторах у цягніках паказваецца толькі па-руску, бо сістэма «Mitron», усталяваная ў беларускіх цягніках «Мінск — Вільня», «разлічана на выкарыстанне выключна рускай мовы». Сістэму апавяшчэння «Mitron» выпускае фінская кампанія Teleste, прадукцыя якой вырабляецца ў Фінляндыі і Кітаі.

У адказе таксама гаворыцца, што няма інфармацыі пра пляны дубляваць інфармацыю для пасажыраў па-беларуску і па-англійску.

У беларускім цягніку «Мінск — Вільня» не будзе беларускай мовы

У аддзеле арганізацыі пасажырскіх перавозак Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі паведамілі, што «вядуць распрацоўку магчымасці» агучвання інфармацыі ў цягніках «Мінск — Вільня» на беларускай і англійскай мовах. Праўда, дакладных тэрмінаў не назвалі.