Амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі выказаў сваё стаўленне да прысуду аўтарам агенцтва Regnum, вынесенага ў Мінску. ​

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды, амбасадар Расіі заявіў, што год таму на прэсавай канфэрэнцыі ён гаварыў на гэтую тэму і не хацеў бы паўтарацца.

«Мне асабіста даводзіцца шмат кантактаваць з рознымі людзьмі як амбасадару, у тым ліку і з журналістамі. І калі я бачу ў сваіх суразмоўцаў, уключаючы журналістаў, злобу і хамства, я адразу спыняю зь імі кантакты. Ад таго, хто дрэнна пахне, трэба трымацца на адлегласьці, і я прытрымліваюся гэтага правіла», — сказаў Сурыкаў.