Нават касметыку адклалі ўбок

253

Рэформа выбарчага заканадаўства прыпынена. Пра гэта заявіла днямі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Тыя прапановы, што былі падрыхтаваны летась міжведамаснай групай пад кіраўніцтвам Ярмошынай, мяркуючы па яе ж выказваннях, і на рэформу не цягнулі. Хутчэй што касметыка. Але і гэты зусім не рэвалюцыйны праект, як бачым, пакладзены пад сукно.

Натуральна, што вырашала не Ярмошына, а той, каго яна называе сваім працадаўцам. Гэта фактычна пацвердзіў і спецпрадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд, які быў у Мінску ў студзені і цікавіўся, чаму ўлады не выконваюць рэкамендацыі што да паляпшэння выбарчага заканадаўства, сфармуляваныя місіяй АБСЕ яшчэ па выніках парламенцкіх выбараў 2016 года. Дык вось, са слоў Харстэда, “было тлумачэнне ад прэзідэнта, што прыярытэтам ёсць стабільнасць у краіне і таму яны не могуць рухацца далей у гэтым пытанні”.

Чым жа падрываюць стабільнасць рэкамендацыі АБСЕ?

Пра гэта чытайце калонку Аляксандра Класкоўскага ў 11-ым нумары газеты “Народная Воля”

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!