Бывай, Вялікі Беларус!

Напрыканцы мінулага тыдня маланкай даляцела з Франкфурта-на-Майне журботная вестка: на 108-м годзе памёр Вялікі Беларус – Барыс Уладзіміравіч Кіт. Ён праславіў нашу краіну, сваю Радзіму, на ўвесь свет.

Акадэмік Сусветнай Акадэміі астранаўтыкі. Аўтар першага ў гісторыі падручніка па ракетным паліве. Яго імя разам з імёнамі славутых вучоных Амерыкі, прадстаўнікоў вышэйшага інтэлекту чалавецтва ХХ стагоддзя замуравана ў капсуле часу ў сцяне Капітолія.

Здаецца, зусім нядаўна дэмакратычная грамадскасць шырока адзначала 100-гадовы юбілей “найпершага беларуса з беларусаў свету”, як назваў Бырыса Уладзіміравіча Васіль Быкаў. Крыху больш за месяц таму, напрыканцы снежня, мы, супрацоўнікі “Народнай Волі”, віншавалі гэтага славутага чалавека з Новым годам і выказвалі спадзяванне, што дачакаемся яшчэ 110-годдзя. І вось…

“Народная Воля” не аднойчы расказвала пра жыццё Барыса Уладзіміравіча Кіта. Але сёння немагчыма не нагадаць яшчэ раз. На 2-й старонцы чытайце радкі Лідзіі Савік, якая шмат гадоў падтрымлівала сяброўскія адносіны са знакамітым земляком. На 3-й старонцы нататкі галоўнага рэдактара “Народнай Волі” пра тое, як група беларусаў гасцявала ў Барыса Кіта падчас святкавання яго 100-годдзя і пра яго адказы на мноства пытанняў.

Падборка матэрыялаў пра Барыса Кіта ў газеце “Народная Воля”за 6 лютага 2018 года

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»