Першы том персанальнай энцыклапедыі „Янка Купала” прэзентавалі ў Менску, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Гаворыць старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк: – Чалавек, які па ўсіх правільных, у двукоссі, тагачасных уяўленнях, мусіў пісаць па-польску, бо быў католікам, а значыць, згодна з тагачаснай дактрынай, – палякам. Вось гэтыя людзі здзейснілі каласальны подзвіг. Яны стварылі новую беларускую літаратуру. І стварылі тое, што мы сёння называем беларускай нацыяй, перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Першы том уключае ў сябе артыкулы ад літары “А” да літары “З”. Кніга выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». У планах выдавецтва стварэнне выданняў, прысвечаных і іншым дзеячам нашай культуры.