Фото: БЕЛТА

У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям’і рознага складу ў сярэдніх цэнах снежня 2017 года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 студзеня 2018 года нумар 8, паведамілі ў профільным ведамстве, паведамляе БЕЛТА.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек з 1 лютага па 30 красавіка 2018 года ў разліку на месяц складае Br328,45 – гэты сацыяльны нарматыў павялічыўся на 1 працэнт у параўнанні з дзеючым з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня бягучага года.

З 1 лютага па 30 красавіка сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт маладой сям’і з трох чалавек складае 356,10 рубля; працаздольнага насельніцтва — 420,60 рубля; пенсіянераў — 331,82 рубля; студэнтаў — 313,91 рубля; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 266,56 рубля; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 348,44 рубля; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 358,70 рубля.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты служаць для аналізу дасягнутага ўзроўню жыцця насельніцтва і прагназавання яго змяненняў, для ацэнкі матэрыяльнага становішча розных груп насельніцтва, тыпаў сем’яў, ацэнкі пакупной здольнасці даходаў насельніцтва, абгрунтавання памераў мінімальных сацыяльна-працоўных гарантый.

Фота: БЕЛТА

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»