Міжнародны алімпійскі камітэт вынес афіцыйнае папярэджанне беларускай дэлегацыі. Такім чынам МАК хоча не дапусціць на зімовай Алімпіядзе паўтору інцыдэнту на Алімпіядзе 2016 года ў Рыа. Нагадаем, што тады беларускі спартовы чыноўнік Андрэй Фомачкін выйшаў на цырымоніі адкрыцця Гульняў з расійскім сцягам на знак пратэсту супраць дыскваліфікацыі зборнай Расіі.

Беларускай дэлегацыі афіцыйна забаранілі публічныя акцыі на Алімпіядзе
Андрэй Фомачкі на Алімпіядзе ў Рыа з расійскім сцягам. Фота: ria.ru

Пра афіцыйнае папярэджанне кіраўнік Паралімпійскага руху Беларусі Алег Шэпель распавёў у гутарцы з «Прессболам». Па яго словах беларускай дэлегацыі забаранілі праводзіць любыя публічныя акцыі нават у гатэлі па-за Алімпійскай вёскай.

«Гэта адна з умоваў засялення ў гатэль. Упершыню ў гісторыі! Не ведаю, праўда, прыйшоў ліст толькі нам або ўсім дэлегацыям», — паведаміў Шэпель.

Разам з тым Шэпель лічыць правільным учынак Фомачкіна. Па яго словах, гэта была падтрымка спартоўцаў, бяздоказна адхіленых ад спаборніцтваў.

Фота: google.by