Ці падтрымаюць Канапацкую і Шумчанку гродзенскія іпэшнікі?

209

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і кіраўнік аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка сустрэліся з індывідуальнымі прадпрымальнікамі Гродна. Яны выступаюць за змены ў заканадаўстве па пытаннях падаткаабкладання ІП.

Паводле слоў Анатоля Шумчанкі, мясцовае прадпрымальніцтва ў Беларусі перажывае сёння далёка не лепшыя часы. Напрыклад, сярод індывідуальных прадпрымальнікаў фактычна адсутнічаюць людзі 18–24-гадовага ўзросту. Згодна з дадзенымі, якія прадставіў Нацыянальны статыстычны камітэт, з 2011-га па 2016 год колькасць прадпрымальнікаў скарацілася на 26,7%, а ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях – увогуле на трэць. І калі сітуацыя радыкальна не зменіцца, то праз 10 гадоў у рознічным гандлі Беларусі ўвогуле не застанецца індывідуальных прадпрымальнікаў.

Поўную версію артыкула чытайце ў 9-ым нумары газеты «Народная Воля»