Міністэрскі цынізм

273

Колькі сябе памятаю, верш Петруся Броўкі “Пахне чабор” быў у школьных праграмах. Меладычны і лёгкі для завучвання, ён падабаўся старшакласнікам і настаўнікам (а ўсеагульнай сімпатыяй карыстаецца далёка не кожны праграмны твор). І вось той пахучы “Чабор” прыміністэрскія разумнікі спісалі ў гербарый – выкінулі са школьнай праграмы. Што і выклікала абурэнне настаўніцы Ганны Севярынец, якая, пашкадаваўшы той без пары засушаны чабор, асцярожненька так прапанавала ўключыць у прарэджаныя летась праграмы творы Уладзіміра Жылкі, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага і Юлія Таўбіна, знішчаных у часы сталінскага тэрору.

Адказ з Міністэрства адукацыі за подпісам прэс-сакратаркі Людмілы Высоцкай прагучаў як артылерыйскі залп шрапнеллю па названых літаратарах.

Чытайце матэрыял цалкам у 9-ым нумары газеты «Народная Воля»