Белгідрамет аб’явіў на 30 і 31 студзеня штармавое папярэджанне з-за моцнага ветру, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі МНС, 30 студзеня, у аўторак, ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15—20 м/с, днём па захадзе да 22 м/с. У начныя і ранішнія гадзіны 31 студзеня, у сераду, на большай частцы краіны захаваецца вецер парывамі 15—20 м/с.

У Мінску 30 студзеня раніцай і днём чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15—20 м/с. 31 студзеня ў сталіцы ў начныя і ранішнія гадзіны захаваецца моцны вецер парывамі 15—20 м/с.