Паводле яе слоў, гэты рэспубліканскі маніторынг якасці агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца для павышэння ўзроўню адукацыі школьнікаў.

Намеснік міністра адзначыла, што ў кожным раёне краіны будзе выбраная школа, вучні якой прымуць удзел у кантрольнай.

Як лічыць Сідарэнка, гэта міністэрская кантрольная работа «дазволіць убачыць аб’ектыўнасць выстаўлення адзнак і ацаніць працу настаўнікаў».

«Замест стрэсу для вучня мы ствараем яму нармальныя ўмовы для навучання і далейшага развіцця, проста бярэм пад жорсткі кантроль сам працэс навучання», — патлумачыла намеснік міністра.

Яна паведаміла, што кантрольная будзе праводзіцца ў дзясятых класах па геаграфіі і ў сёмых класах па матэматыцы. «Працэс выбару школ ідзе, — сказала Сідарэнка. — Правяраць яе вынікі будзе незалежная камісія».