Як сказана ў апублікаваным дакуменце, гранічны памер гадавой працэнтнай стаўкі па мікрапазыках «не можа перавышаць памер стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Нацбанкам на дату заключэння дагавора мікрапазыкі».

Двухразовы памер стаўкі рэфінансавання змогуць выкарыстоўваць некамерцыйныя мікрафінансавыя арганізацыі, якія былі створаныя ў форме спажывецкага кааператыва.

Гэтыя патрабаванні не распаўсюджваюцца на дагаворы, заключаныя да ўваходжання ў сілу пастановы. Дакумент набывае моц з 1 красавіка 2018 года.

Нагадаем, у Беларусі дзейнасць па рэгулярным падаванні мікрапазык (трох і больш на працягу каляндарнага месяца) з 1 студзеня 2015 года маюць права ажыццяўляць толькі мікрафінансавыя арганізацыі: спажывецкія кааператывы фінансавай узаемадапамогі; таварыствы ўзаемнага фінансавання; фонды; спажывецкія кааператывы другога ўзроўню; ламбарды.

Юрыдычная асоба набывае статус мікрафінансавай арганізацыі пасля яе ўключэння Нацыянальным банкам у рэестр мікрафінансавых арганізацый.

Дзейнасць па рэгулярным даванні мікрапазык індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі, якія не з’яўляюцца мікрафінансавымі арганізацыямі, атрыманні (прыцягненні) з парушэннем устаноўленых патрабаванняў грашовых сродкаў фізічных асоб, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, з’яўляецца незаконнай і забараняецца.