Вокладка. Канстанцін Каліноўскі
Вокладка. Канстанцін Каліноўскі

Кніга стала вынікам 8-гадовай даследчыцкай дзейнасці і ўводзіць ва ўжытак шматлікія факты з жыцця Каліноўскага, невядомыя раней, а таксама шэраг дакументаў. Напрыклад, яшчэ адзін нумар “Мужыцкай праўды”, дзе ставіцца пытанне “як называецца гэта зямля, на якой нашыя бацькі жылі, на якой мы жывемо і нашыя дзеткі жыці будуць”.

Папярэдняя біяграфія Каліноўскага была надрукавана 30 гадоў таму, у 1988 годзе.

Вокладка

Кніга “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” была выдадзена ў гродзенскім выдавецве ЮрСаПрынт.

Пра што кніга?

На больш як двухстах старонках распавядаецца пра жыццё Каліноўскага, у тым ліку і малавядомыя факты з яго біяграфіі. Напрыклад, аказваецца, у бацькі Каліноўскага ад двух шлюбаў было 25 дзяцей (раней лічылася 22, пры гэтым менавіта Сымон Каліноўскі называў такую лічбу). Каліноўскі амаль тры гады дапамагаў бацьку па гаспадарцы ў Якушоўцы, але паехаў паступаць у Маскву пасля таго, як пасварыўся з мачахай. У Пецярбурзе быў час, калі ў Каліноўскага развілася моцная нервовая хвароба — эпілепсія, але ён вылечыўся. Па вяртанні на Радзіму пасля ўніверсітэта хацеў уладкавацца на працу да генерал-губернатара ў Вільні, але не атрымалася. Тады Кастусь захацеў стаць следчым; праўда, гэта таксама не выйшла, бо трэба быў не толькі «блат», але і хабар.

Асобная глава прысвечана газеце «Мужыцкая праўда». Даюцца звесткі пра падрыхтоўку і ход паўстання. Падрабязна асвятляецца жыццё сям’і Каліноўскіх, старэйшага брата Канстанціна — Віктара, які паўплываў на фарміраванне поглядаў будучага кіраўніка паўстання. Паказваецца працэс фарміравання яго поглядаў.

Сачыце за абвесткамі — хутка прэзентацыя!