
Але ў лістападзе 2016 года прэс-служба Міжнароднага алімпійскага камітэта паведаміла, што “пасля паўторнага аналізу допінг-проб, праведзенага з дапамогай новых тэхналогій, Аксана Мянькова абвінавачана ва ўжыванні забароненых рэчываў турынабола і аксандралона і пазбаўлена залатога медаля”.
Апошнім часам былая алімпійская чэмпіёнка працуе ў Магілёве дырэктарам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву №5, а зараз вырашыла паспрабаваць свае сілы на выбарах у Магілёўскі гарсавет – яна балатуецца па Заводскай выбарчай акрузе №2.
– Вы самі вырашылі падацца ў дэпутаты ці нехта падштурхнуў да гэтага?
– Гэта рашэнне маё і калектыва, у якім я працую. Вырашыла дапамагчы гораду, сваёй спартыўнай школе, людзям. Усё ж-такі я не апошні чалавек у Магілёве і ў краіне, таму, калі стану дэпутатам, думаю, да майго меркавання будуць прыслухоўвацца.
– З кім паспаборнічаеце на выбарах?
– Адзін канкурэнт прадстаўляе камунальнае прадпрыемства цеплаэнергетыкі, а другі працуе памочнікам майстра на ААТ “Магатэкс”.
– І што абяцаеце выбаршчыкам?
– Па-першае, у тым раёне Магілёва, дзе я балатуюся, мякка будзе сказана, не зусім добрыя дарогі. Хачу, каб былі прыведзены ў парадак таксама дзіцячыя пляцоўкі. Многія з іх ужо даўно чакаюць “рэстаўрацыі”, і гэта таксама праблема для дзяцей і бацькоў. Акрамя таго, на базе нашай школы марым зрабіць адкрытую спартыўную пляцоўку, вырашыць пытанне нармальнага асвятлення вуліц… Вось усе гэтыя праблемы і збіраюся “прабіваць”, калі атрымаецца стаць дэпутатам.
– Думаеце, што ў дэпутатаў мясцовых Саветаў столькі паўнамоцтваў, што яны могуць на нешта паўплываць?
– Я буду рабіць прапановы ўладам, а далей будзе бачна. Калі нешта талковае параіць, то няўжо гэта адразу праігнаруюць?
– Колькі подпісаў сабрала ваша ініцыятыўная група?
– Больш за 260, хаця дастаткова было і 75. Дарэчы, група была даволі невялікая – усяго чатыры чалавекі. Але, як кажуць, галоўнае не колькасць, а якасць…
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!