
Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Мікалая Корбута на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара — члена пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Мікалай Корбут нарадзіўся 14 красавіка 1963 года ў вёсцы Ужа Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава. Працаваў інструктарам, вядучым спецыялістам Мінскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце міністраў Беларусі.
З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый “Дыпсэрвіс” кіраўніка справамі прэзідэнта.
У 2009—2013 гадах займаў пасаду кіраўніка справамі прэзідэнта. З 2014 года выконваў функцыі галоўнага інспектара па Мінскай вобласці.
У верасні 2016-га быў прызначаны памочнікам прэзідэнта і вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!