Да яго канца на асноўнай сцэне тэатра з’явяцца яшчэ дзве пастаноўкі з сусветнай драматургіі. Гэта спектакль «Талерантнасць» паводле п’есы французскага драматурга Ясміны Рэза «Бог разні», які Пінігін плануе выпусціць у красавіку. А ўлетку мы ўбачым несмяротны шэдэўр Шэкспіра «Сон у летнюю ноч», якую паставіць запрошаны з Санкт-Пецярбурга рэжысёр Андрэй Прыкатэнка (ён адзначыўся паспяховымі пастаноўкамі ў тэатрах Новасібірска, Арла, Масквы, Санкт-Пецярбурга, працаваў мастацкім кіраўніком Рыжскага рускага тэатра імя М. Чэхава). Плануецца, штопрацабудзеісці з перакладам вядомага беларускага паэта Алеся Разанава.

На камернай сцэне Купалаўскага тэатра бліжэйшая прэм’ера адбудзецца ў лютым – гэта будзе спектакль па п’есе расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч “Зямля Эльзы”. А вось у красавіку заяўлена пастаноўка па кнізе «Радзіва Прудок» маладога беларускага пісьменніка Андруся Горвата. Яго твор стаў сапраўдным адкрыццём у беларускай літаратуры, быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і небывалай чытацкай любоўю. А рэжысёрам спектакля выступіць вядомы акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка.