Новая тактыка?

Першы выпадак быў зафіксаваны ў Мінску ў Курасоўшчынскай выбарчай акрузе, дзе сярод кандыдатаў зарэгістраваны актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Пётр Папраўка.

Малады мужчына па імені Яраслаў, убачыўшы нацыянальны беларускі сцяг, выказаўся, што яго шануюць “твари, которые сотрудничали с фашистами и с кайзеровскими окупантами”. Менавіта бел-чырвона-белы сцяг так засмуціў мужчыну, што той выклікаў міліцыю.

Для разбіральніцтва на месца прыехаў нарад з Кастрычніцкага РУУС сталіцы. Падчас высвятлення абставінаў здарэння Пётр Папраўка сказаў, што будзе пісаць заяву на чалавека, які яго абразіў. Праўда, заяву Пятру Папраўку прапанавалі аформіць не на месцы, а ў міліцэскім пастарунку. Усе заўвагі кандыдата, што такі расклад фактычна зрывае перадвыбарчы пікет, эфекту не далі, і ў суправаджэнні міліцыянераў і Яраслава, Пётр Папраўка быў вымушаны адправіцца ў міліцыю.

Афармленне тлумачэнняў зацягнулася на некалькі гадзін. Для вырашэння сітуацыі ў аддзяленне міліцыі пад’ехала “цяжкая дэмакратычная артылерыя” – даверная асоба кандыдата Папраўкі, дэпутат парламента Ганна Канапацкая і адзін з лідараў ствараемай “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі.

— Калі называць рэчы сваімі імёнамі, то пікет Пятра Папраўкі быў сарваны супрацоўнікамі міліцыі. Яны маглі дазволіць нашаму кандыдату з’явіцца да іх пазней, але ён быў вымушаны згарнуць пікет і паехаць у пастарунак. Зараз мы рыхтуем скаргу на дзеянні міліцыянераў у пракуратуру. Мы чакаем ад прадстаўнікоў сілавых структур прабачэння і пакарання чалавека, які справакаваў гэтую сітуацыю. На маю думку, гэта сапраўдны правакатар, — адзначае ў гаворцы з “Народнай Воляй” Віталь Рымашэўскі. — Магчыма, такім чынам адпрацоўваецца новая тактыка для нейтралізацыі афіцыйна зарэгістраваных апазіцыйных кандыдатаў, калі пад любой падставай на месцы пікета выклікаецца міліцыя, якая зрывае пікет.

Мы чакаем таксама, што будуць пакараны і самі супрацоўнікі міліцыі, якія сарвалі пікет.

Акрамя пракуратуры, мы маем намер завярнуцца ў ЦВК – непасрэдна да Лідзіі Ярмошынай. Мы паведамім выбарчай камісіі пра сітуацыю, якая здарылася на пікеце ў Пятра Папраўкі. Наша асноўная задача – дасягнуць таго, каб падобныя рэчы не паўтараліся надалей.

“Няма сэнсу скардзіцца…”

Першы перадвыбарчы пікет баранавіцкага беспрацоўнага кандыдата Рыгора Грыка таксама скончыўся сустрэчай з міліцыяй. Вось, што ён распавядае:

— З таго, што здарылася на маім першым перадвыбарчым пікеце, я раблю выснову: хутчэй за ўсё ў баранавіцкай міліцыі працуюць людзі, якія не ведаюць, што ў краіне ідуць выбары. Мой першы пікет праходзіў у людным месцы Баранавічаў – ля ўвахода на рынак “Палескі”. Аб правядзенні пікетаў з 20 студзеня па 17 лютага я, як таго патрабуе заканадаўства, паведаміў гарадскім уладам. Аднак, як толькі мой пікет распачаўся, да мяне падышоў лейтынант Раман Валошын. Ён праверыў мае дакументы і пачаў апытанне наконт таго, чаму я тут стаю. Але апытанне гэтае адбывалася ў міліцэйскай машыне, таму перад гэтым я быў вымушаны згарнуць свой пікет і прыбраць бел-чырвона-белы сцяг. У міліцэйскай машыне быў складзены пратакол апытання. А потым таварышу лейтынанту пазваніла начальства, якое паведаміла пра тое, што “знайшло інфармацыю ў інтэрнеце, пра тое, што ў Беларусі ідзе выбарчая кампанія”. Так высветлілася, што я нічога не парушаю.

Скардзіцца на лейтынанта Валошына я не збіраюся…

Первый предвыборной пикет и первая встреча с милицией(пикет проходил около входа на рынок "Полесский" в Барановичи.

Posted by Рыгор Грык on Sonntag, 21. Januar 2018