Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка, 21 студзеня ў 1.20 у міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Акцябр. Жанчына расказала, што 20 студзеня прыблізна ў 9.00 яе дачка Алёна пайшла з дому. Маці дзяўчынка сказала, што ідзе ў школу ў спартыўную секцыю, дзе займаецца, але там яна не з’явілася.

Пры сабе Алёна мае мабільны тэлефон без сім-карты.

Да цяперашняга часу пра месцазнаходжанне дзяўчынкі нічога не вядома.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў міліцыі, школьніца можа знаходзіцца ў Баранавічах у здымнай кватэры. Міліцыя просіць грамадзян, якія маюць звесткі пра месцазнаходжанне Алёны Крыштафовіч, паведаміць пра гэта па тэлефоне 102.

Прыметы дзяўчыны: рост 160-170 см, хударлявага целаскладу. Была апранутая ў кароткую цёмна-зялёную куртку, чорныя спартыўныя штаны, чорныя зімовыя паўбоцікі, ружовую шапку з вялікім пампонам.

Поделиться: