У дачыненні да мужчыны, які сцвярджаў, што іконы вёз як падарунак для сябра з Беластока, пачата крымінальная справа. За кантрабанду беларус адкажа перад судом. Яму пагражае штраф і канфіскацыя ікон.

На падставе папярэдняга меркавання экспертаў з Музея ікон у Супраслі, знойдзеныя іконы, верагодна, прыходзяць з Расеі. Адназ іх – Нараджэнне Багародзіцы – датавана канцом XVIII стагоддзя. Другая ікона, на якой выява Бога Айца са Святым Духам у выглядзе голуба, верагодна, датуецца другой паловай ХIХ стагоддзя. Дакладны кошт іконаў яшчэ не вызначаны, перадае racyja.com са спасылкай на podlaskie.kas.gov.pl.

Кантрабанда старадаўніх ікон

Поделиться: