19 студзеня ў галерэі TUT.by адчынілася фотавыстава дагэтуль не вядомага фатографа Пятра Таранды.

Петрык Таранда (1921 – 2001) не быў прафесійным фатографам, а здымаў па-аматарску жыццё вакол сябе – сваякоў з вёсак Ляхавіцкага раёна, калег са швейнай фабрыкі ў Баранавічах.

Фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, захоўваліся ў пляменніка фатографа Міколы Таранды, выкладчыка Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кіраўніка культурна-гістарычнага аб’яднання «Паходня». У спадара Міколы застаўся багаты архіў не толькі фотаздымкаў, але і магнітафонных запісаў з расповядамі пра тагачаснае жыццё. Яны ляжалі і чакалі свайго часу, пакуль Мікола Таранда не звярнуўся да гарадзенскай фотамастачкі Наталлі Дораш, каб аблічбаваць плёнку. Так і паўстала гэтая выстава.

З уступным словам выступіў Валерый Вядрэнка, фотамастак, кіраўнік партала ZNYATA.

«Тут няма ніякай ідэі, якую трэба адсочваць, кажа Валер Вядрэнка. – Мы проста знаёмім вас з новым чалавекам, які абавязаны, на мой погляд, заняць месца ў гісторыі беларускай фатаграфіі. Чаму я так думаю? Здымкі, прадстаўленыя тут, з 50-60-ых гадоў, якія ёсць, напэўна, ўва ўсіх дамашніх альбомах. Усе такое бачылі: як правіла, такія фота не выходзяць за інтарэсы сям’і, сваякоў і блізкіх людзей – тая самая аматарская фатаграфія для сябе. На першы погляд, гэтыя фота такія ж… Але калі больш глядзіш на яго здымкі, то разумееш, што тут ёсць дзіўны аўтарскі погляд, якога няма ў большасці фатаграфій таго часу.»

Правінцыя: Беларусь 50-60-ых на фотаздымках Петрыка Таранды
Адпачынак работніц швейнай фабрыкі на возеры, Баранавічы

«Адкуль ён мог ведаць, што такія фатаграфіі будуць некаму цікавыя? Камусьці іх надрукаваць? Ён рабіў іх для сябе. І таму рабіў без выбачэнняў. Ён наўрадці ведаў, што адбываецца ў фатаграфіі таго часу, што здымаюць еўрапейскія фатографы… Але не мог не здымаць – гэта той выпадак, калі чалавек, што называецца, прыроджаны фатограф…»

Мікола Таранда распавёў пра жыццё свайго дзядзькі, поўнае прыгодаў, ваенных і любоўных гісторый, праз якія мы бачым сапраўднага «запявалу» і душу кампаніі, які «жыў, як хацеў, і менавіта гэта падкупае».

Правінцыя: Беларусь 50-60-ых на фотаздымках Петрыка Таранды
Валерый Вядрэнка
Правінцыя: Беларусь 50-60-ых на фотаздымках Петрыка Таранды
На выставу завіталі госці не толькі з Мінска, але і з Гародні, Каломба, ПАР, і таксама з Ляхавіцкага раёна

Правінцыя: Беларусь 50-60-ых на фотаздымках Петрыка Таранды

Валерый Вядрэнка і Мікола Таранда, фота з сацыяльных сетак

Пабачыць фотавыставу можна ў галерэі TUT.by да 16 лютага.

Петр Таранда. Архив провинциального фотографа

Поделиться: