Актывісты праекту збіраюцца захоўваць сваю ананімнасць, а сам сайт будзе дзейнічаць па аналогіі з украінскай базай «Міратворац».

Аўтары праекту «Vatnikas» называюць сябе «эльфамі», які павінны супрацьстаяць пракрамлёўскім «тролям». Карыстальнікі інтэрнэту могуць паведамляць пра знойдзеных «ватнікаў» праз сацыяльныя сеткі, электронную пошту або сайт праекту, піша выданне Lietuvos žinios.