Адам Бяляцкі асуджаны да 1 году 6 месяцаў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым ў зьнявазе месца памяці і забойстве жывёлы. Ён таксама мусіць заплаціць штраф у памеры 2 000 злотых (каля 630 даляраў ЗША). Яму забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Мікіта Валадзько асуджаны да 1 году 2 месяцаў зьняволеньня. Яму таксама забаронена мець жывёлаў на працягу 10 гадоў.

Іншым абвінавачаным прысудзілі штрафы ў памеры 10 тысяч злотых і абмежаваньня волі тэрмінам 1 год.

Суддзя заявіла, што асуджаныя перад учынкам разумелі, што ім за гэта пагражае, тым не менш пайшлі «на такі ўчынак». «Яны зняважылі месца памяці, палітае крывёю сотняў тысячаў людзей», — сказала яна.

24 сакавіка 2017 году разьдзетыя дагала маладыя людзі завесілі лёзунг «Arbeit Macht Frei» расьцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі два ўдзельнікі-беларусы зарэзалі ягня.