На сённяшні дзень патрабуецца сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Ярмошына прапануе вызначыць іншую лічбу — 70 тысяч.

“Я лічу, што бар’еры для вылучэння трэба прыбраць, каб было больш зарэгістраваных кандыдатаў і больш актыўна працякала палітычнае жыццё”, — цытуе словы старшыні Цэнтрвыбаркама Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.

Як вядома, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года. Аднак на гэты год прыпадаюць і парламенцкія выбары. Лідзія Ярмошына не выключае, што ці прэзідэнцкія, ці парламенцкія выбары будуць перанесены на лістапад 2019 года.