Фота: ТУТ.ВУ

Але Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання можа правесцi iндэксацыю. Пра гэта, адказваючы на пытанне Еурарадыё, паведамiла Юлiя Сагайдак, намеснiк гендырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.

Паводле яе слоў, паслугi ЖКГ падаражалi у сярэднiм на 10 рублёў на двухпакаёўку з трыма прапiсанымі ў ёй людзьмi. Новыя тарыфы цалкам людзi “адчуюць” толькi ў сакавiку 2018-га, бо яны будуць дзейнiчаць з моманту апублiкавання пастаноў мясцовых органаў улады. Цяпер адпаведная пастанова Мiнгарвыканкама знаходзіцца на ўзгадненнi у Мiнюсце.