Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Мінску 12 студзеня назвалі найлепшых лёгкаатлетаў 2017 года і ўручылі спецыяльную ўзнагароду "Атлетыка" Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
11:42 13 студзеня 2018
31
Памер шрыфта
Аліна Талай. Фота з сайта reesmi.by

Як паведамляецца на сайце федэрацыі, найлепшай спартсменкай мінулага года названая Аліна Талай — сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы ў памяшканні ў бегу на 60 м з бар’ерамі, 2-е месца на камандным чэмпіянаце Еўропы ў Ліле, 6-е месца на чэмпіянаце свету.

Паводле слоў Талай, для яе 2017 год «выдаўся змазаным і не зусім удалым». «З іншага боку, нават у гэты складаны год я стала шостай на чэмпіянаце свету. Так што не ўсё так дрэнна. А вось 2018 год шмат у чым стане вызначальным. Я ўжо другі год працую з новым трэнерам, на гэтым этапе ўжо можна будзе рабіць нейкія высновы і чакаць вынікаў. Наступным летам на чэмпіянаце Еўропы можна будзе даць ацэнку нашым поспехам», — сказала яна.

Найлепшым сярод мужчын стаў кідальнік молата Павел Барэйша — 2-е месца каманднага чэмпіянату Еўропы ў Ліле, серабро Сусветнай летняй універсіяды, серабро Кубка Еўропы па кіданнях, 9-е месца чэмпіянату свету.

Фота з сайта sb.by

Павел лічыць, што яго выбралі «з-за стабільнасці». «Усё ж такі вялікіх правалаў падчас сезона не было», — адзначыў ён.

Найлепшы мужчынскі трэнер — Сяргей Афанасьеў, жаночы — Валерый Аксянчук.

У моладзі тытулы дасталіся Дзмітрыю Набокаву (скачкі ў вышыню) і Эльвіры Герман (бег). Найлепшы трэнер — Уладзімір Фамічоў.

Найлепшымі лёгкаатлетамі сярод юніёраў названыя Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню) і Віялета Скварцова — чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў па скачках у Грасета. Яна таксама ўдастоеная намінацыі «Учынак года» за патрыятызм і павагу да дзяржаўнай сімволікі. Нагадаем, спартсменка пайшла з п’едэстала, калі памылкова прагучаў гімн не Беларусі.

У трэнераў у гэтай катэгорыі статуэтка дасталася Таццяне Нарэйцы.

У катэгорыі «юнакі і дзяўчаты» ўладальнікамі ўзнагарод сталі Міхаіл Самусёў (штурханне ядра) і Кацярына Валадкевіч (кіданне молата). Найлепшым трэнерам названы Ігар Варанцоў.

Спецыяльную прэмію «Прарыў года» атрымаў скакун Павел Селіверстаў — бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях (Бялград, Сербія).

Прэмія «Характар года» — у Крысціны Ціманоўскай, сярэбранага прызёра па бегу на 100 м чэмпіянату Еўропы сярод моладзі ў польскім Быдгашчы.

«Камандай года» названая жаночая зборная, якая заваявала Кубак Еўропы ў бегу на 10.000 м: Вольга Мазуронак, Святлана Кудзеліч, Анастасія Іванова, Ніна Савіна, Людміла Ляховіч, Таццяна Стафаненка.

Аўтар: Ірына Турчына 
Крынiца: БелаПАН
Тэмы:
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

17 лістапада 2017

Ці давядзецца Аксане Мяньковай вяртаць алімпійскі залаты медаль?

Чым займаецца беларуская кідальніца молата, якую год таму пазбавілі “золата” Алімпіяды-2008 за парушэнне антыдопінгавых правіл?
17 лістапада 2017

Свен Арне Хансен: «Ничего бы не было, если бы не поддержка моего очень хорошего друга Саши»

Впервые в истории Минск примет легкоатлетический матч между сборными США и Европы.
14 лістапада 2017

9—10 верасня 2019 года на мінскім стадыёне «Дынама» запланаваны лёгкаатлетычны матч Еўропа — ЗША

9—10 верасня 2019 года на мінскім стадыёне "Дынама" запланаваны лёгкаатлетычны матч Еўропа — ЗША, паведаміў прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый, аўтар ідэі Свен Арнэ Хансэн (Нарв