Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Следчым камітэтам апублікаванае відэа з месца падзення мотадэльтаплана ва Ушацкім раёне. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 11 студзеня.
11:11 13 студзеня 2018
108
Памер шрыфта
Фота: sk.gov.by

Загінуў 36-гадовы жыхар Полацка, індывідуальны прадпрымальнік, які збіраўся купіць мотадэльтаплан і вырашыў праверыць яго ў палёце. З 26-гадовым прадаўцом, таксама жыхаром Полацка, ён сустрэўся на нядзейнай паветрана-пасадачнай паласе каля вёскі Кублішчана. Пакупнік узняўся на вышыню каля 50 метраў, праляцеў каля кіламетра, пасля чаго мотадэльтаплан упаў на поле. Пілот ад атрыманых у выніку падзення з вышыні траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядома, што ён быў абсалютна цвярозы.

Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што на месцы здарэння працягвае працаваць следчая група. На месца выехалі следчыя цэнтральнага апарату ведамства. Прызначаныя экспертызы.

Фота: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by

Крынiца: Еўрарадыё
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Задержан гендиректор агрокомбината «Заря». Подозревают в хищении и взятке

Уголовное дело за хищение в особо крупном размере возбудили в отношении 59-летнего гендиректора агрокомбината «Заря».

Польскі суд вынес прысуд удзельнікам акцыі ля мемарыяла ў Асвенцыме

17 студзеня раённы суд польскага гораду Асьвенцім агучыў прысуд удзельнікам пэрформансу каля музэю Аўшвіц-Біркенаў.

Под Ивье мужчина железным прутом убил жену

Как показывает статистика большинство преступлений, в том числе убийств, совершаются в состоянии алкогольного опьянения. К сожалению, первое убийство, зафиксированное в 2018 году, не стало исключением