Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пасля пятнаццацісуткавага адміністрацыйнага арышту на волю выйшла актывістка і праваабаронца Наталля Гарачка.
14:18 12 студзеня 2018
288
Памер шрыфта
Наталля Гарачка, фота з Фэйсбука Ганны Шапуцька

Напярэдадні Новага года яна была затрымана ў будынку Мінскага гарадскога суда, пасля таго, як запатрабавала ў супрацоўніка Дэпартаменты аховы, які дзяжурыў на першым паверсе будынка і правяраў дакументы ў візітораў, назваць сваё імя.

На форме супрацоўніка міліцыі не было бэйджа, і Гарачка адмовілася паказваць пашпарт “невядомаму ў форме”. Інцыдэнт скончыўся для праваабаронцы затрыманнем і судом, па выніках якога Гарачка атрымала 15 сутак арышту.

Адразу пасля вызвалення Наталля Гарачка, якая ў знак нязгоды з неаб’ектыўным, на яе думку прысудам, галадала ўсе 15 дзён зняволення, папрасіла яе нейкі час не турбаваць, даўшы магчымасць аднавіцца.

Адным з тых, хто сустракаў Гарачку ля сцен Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, быў юрыст Алег Волчак. Ён распавёў “Народнай Волі” пра тое, што яму паспела расказаць Наталля адразу пасля вызвалення.

— Першае, што кінулася ў вочы, дык гэта тое, што пасля галадоўкі Наталля моцна схуднела, — гаворыць Волчак. – Яна выглядала стомленай, ёй цяжка было гаварыць. Я падвозіў яе да дому, мы заехалі ў краму, дзе яна паела гарачага. Мы паспелі крыху пагутарыць.

Наталлю звінавацілі ў “маханні рукамі ў грамадскім месцы”. Пры гэтым відэа, якое здымала сама Наталля ў судзе і дзе бачна, што ўсё было мякка кажучы не так, да справы не далучылі. Сведкамі на судзе, як звычайна, выступілі супрацоўнікі міліцыі. Іх паказанняў хапіла суду для таго, каб прызнаць яе вінаватай. Прама ў судовай залі Гарачка напісала пратэст на гэтае рашэнне і паспела яго зарэістраваць. Па законе – пяць дзён яна яшчэ павінна была знаходзіцца на волі, пакуль гэты пратэст не разгледзяць. Але і тут закон не быў выкананы – яе адразу ж адвезлі на Акрэсціна.

— Ці распавядала яна пра ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў?

— Так, і ўмовы, з яе слоў, там жахлівыя. У камеры, дзе знаходзіліся чатыры чалавекі, было шмат клапоў, якіх жанчынам прыйшлося давіць уласнаручна. Таксама Гарачка звярнула ўвагу на тое, што санітарныя нормы ў спецпрыёмніку не выконваюцца. Туалетнай паперы ім прынеслі толькі чатыры разы за 15 дзён. Верхам цынізму стала і тое, што Гарачку спрабавалі прымусіць разлічыцца за харчаванне, хоць яна ўвесь тэрмін зняволення галадала.

Наколькі я ведаю Наталля збіраецца абскарджваць судовае рашэнне.

Акрамя таго, зараз правабаронцы, у тым ліку і юрысты зарэгістраванай у Кіеве арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”, звярнуліся ў Генпракуратуру, МУС, Палату прадстаўнікоў з тым, каб у адміністрацыйнае заканадаўства былі ўнесены карэктывы. Па-першае, мы лічым, што жанчын і інвалідаў увогуле не варта караць адміністрацыйным арыштам. Гэтую форму пакарання можна замяніць штрафам. Па-другое, мы патрабуем, каб фармуліроўкі кшталту “размахаваў рукамі” увогуле зніклі з міліцэйскіх пратаколаў, бо, як правіла такая фармулёўка —  проста надуманая. І па-трэцяе, мы хочам дамагчыся таго, каб супрацоўнікі міліцыі перасталі сведчыць у судах, а для аб’ектыўнага разгляду справы суд выклікаў незацікаўленых у выніку справы цывільных асобаў.

Пакуль што адказаў з названых мной дзяржаўных органаў не прыходзіла.

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

5 студзеня 2018

Олег Волчек обратился к Валерию Малашко

Правозащитник просит министра здравоохранения провести служебное расследование по факту помещения активистки Галины Логацкой на принудительное обследование в стационарное психиатрическое отделение Рес
9 снежня 2017

Што рабіць, калі няма грошай на адваката?

Адказ на гэтае пытанне паспрабавалі даць супрацоўнікі зарэгістрванага ў Кіеве праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву” у сваім новым інфармацыйна-аналітычным даведніку “Сямейны юрыст”.

Што не так з беларускім правам на мірны сход?

Беларускі закон аб масавых мерапрыемствах абмяжоўвае права на мірныя сходы і сурова пераследуе ўдзельнікаў мірных акцый.