Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 студзеня беларускі рубель знізіўся да еўра, умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля. Пры гэтым еўрапейская валюта падаражэла больш як на капейку.
14:51 12 студзеня 2018
34
Памер шрыфта

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0109 рубля (0,45%) і склаў 2,4202 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,014 рубля (0,69%) да 2,0048 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0029 рубля і склаў 3,5382 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Раніцай у пятніцу цэны зніжаюцца і трымаюцца блізу 69 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі «заўтра» на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 39,38 капейкі, склаўшы 56,6019 рубля.

Аўтар: Аляксей Арэшка 
Крынiца: БелаПАН
Тэмы:
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

29 снежня 2017

Лукашэнка падпісаў указ аб нівеляванні курсавой розніцы

Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 468 "Аб адлюстраванні курсавой розніцы ў падатковым уліку", паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
15 лістапада 2017

Долар перайшоў псіхалагічны бар’ер у 2 рублі. Што адбываецца і чаго чакаць далей

Курс долара ЗША ў Беларусі пераадолеў псіхалагічную планку ў 2 рублі. 15 лістапада ён абнавіў гадавы максімум і на чарговых таргах склаў 2,0057 беларускага рубля. Рэкорд паставіў і еўра, кошт якога вы
3 лістапада 2017

Долар ЗША дасягнуў максімальнага значэння за апошнія 15 месяцаў

3 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля. Долар ЗША дасягнуў максімальнага значэння за апошнія 15 месяц