Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Бабруйску муж выкінуў 25-гадовую жонку з акна кватэры на другім паверсе.
16:40 11 студзеня 2018
222
Памер шрыфта
Фота: ria.ru

Яна атрымала шматлікія траўмы, знаходзіцца ў бальніцы і з-за кепскага самаадчування не можа пакуль даваць паказанні, паведамляе партал tut.by.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы УСК па Магіілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, пацярпелую заўважылі мінакі, якія выклікалі хуткую дапамогу. Сама жанчына не змагла патлумачыць, як апынулася на зямлі пад балконам кватэры, якую здымае разам з 27-гадовым мужам. Яна не выключае, што ён яе збіў і выштурхнуў з акна, а прычынай стала беспадстаўная рэўнасць. Дарэчы, мужчыну затрымалі, сваю віну ён не прызнае.

“Наша ніва” дадае, што ў адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яму пагражае да 8 гадоў зняволення.

Крынiца: Еўрарадыё
Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 студзеня 2018

Руководитель ПМК и его сын обвиняются в крупном хищении имущества предприятия

Начальник Круглянской ПМК и его сын обвиняются в крупном хищении имущества предприятия, сообщила официальный представитель УСК по Могилевской области Оксана Соленюк.
12 студзеня 2018

Бывший юрисконсульт незаконно приватизировал 10 квартир в Минске

Бывший юрисконсульт филиала одного из открытых акционерных обществ незаконно приватизировал десять квартир в Минске, сообщили в УСК по Минску.
10 студзеня 2018

Міліцыя прыйшла з вобыскамі ў офісы буйной гандлёвай сеткі

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да прадстаўніка буйнога рэтэйлера, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела і сувязі з грама