Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Спецыяльная камісія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) 10 студзеня падвяла вынікі конкурсу на ўключэнне ў дзясятку лепшых вынікаў навуковай дзейнасці ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2017 год, паведамляе прэс-служба НАНБ.
18:45 11 студзеня 2018
63
Памер шрыфта
Фота з сайта wiki-org.ru

Так, распрацоўка партатыўнага суперкамп’ютара для апрацоўкі вялікіх масіваў дадзеных, высокадакладнага мадэлявання і праектавання забяспечыла месца ў топ-10 лепшых навуковых вынікаў мінулага года групе навукоўцаў Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі.

Аўтарскі калектыў Навукова-практычнага цэнтра НАНБ па матэрыялазнаўстве быў адзначаны за распрацоўку і сінтэз кампазітных і нанаструктурных магнітных матэрыялаў з высокімі звышвысокачастотнымі характарыстыкамі, якія здольныя абараняць мікраэлектроніку ад дэстабілізуючых знешніх уздзеянняў.

У топ-10 лепшых вынікаў уключана праца па вызначэнні метадаў і стварэнні высокадакладных праграм разліку аптычных сячэнняў атамных ядраў, неабходных для вырашэння навуковых і інжынерных задач атамнай энергетыкі, якую выканалі навукоўцы Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны».

Пералік лепшых навуковых дасягненняў мінулага года папоўнілі работы двух асобных груп вучоных Інстытута біяарганічнай хіміі, у прыватнасці выяўленне новага ўніверсальнага індыкатара антыаксідантнага патэнцыялу для дыягностыкі ўстойлівасці чалавека да акісляльнага стрэсу, а таксама ўстанаўленне механізму, з дапамогай якога мікрабактэрыі туберкулёзу падаўляюць імунітэт чалавека, з мэтай стварэння новых процітуберкулёзных прэпаратаў.

Адну з лепшых навуковых работ у мінулым годзе выканаў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Сяргей Федаровіч. Ён устанавіў механізм парушэнняў сінаптычнай перадачы ў нейронах у жывёл пры кіслароднай недастатковасці. Вынікі яго даследаванняў важныя для абароны мозгу ад пашкоджанняў пры ішэмічным інсульце.

Група навукоўцаў Інстытута мікрабіялогіі ўключаная ў топ-10 лепшых навуковых вынікаў за выяўленне і зніжэнне актыўнасці генаў рэгуляцыі біясінтэзу антымікробных метабалітаў у бактэрыях. Іх праца дазволіць істотна павялічыць прадукцыю мэтавых біялагічна актыўных злучэнняў і стварыць новыя сродкі абароны раслін.

Навукоўцаў Інстытута глебазнаўства і аграхіміі адзначылі за стварэнне мікробнай кампазіцыі з уласцівасцямі біяўгнаення, біяфунгіцыду і рэгулятара росту.

У топ-10 лепшых вынікаў уключылі працу групы навукоўцаў з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі, якія ўпершыню стварылі поўны беларускі лінгвістычны даведнік, а таксама сфарміравалі метадалогію пераводу электроннага арфаграфічнай запісу беларускіх слоў у транскрыпцыю.

Адкрыццё ўнікальных славянскіх паселішчаў на Палессі, а таксама раскрыццё працэсу фарміравання і развіцця раннеславянскай супольнасці на беларускіх землях забяспечыла месца ў спісе лепшых навуковых дасягненняў мінулага года групе навукоўцаў з Інстытута гісторыі.

Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прымяркуюць да Дня беларускай навукі, які ў гэтым годзе будзе адзначацца 28 студзеня.

Аўтар: Захар Шчарбакоў 
Крынiца: БелаПАН
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 студзеня 2018

Премию ученым увеличили почти до 3 тысяч долларов

В прошлом году для поддержки белорусских ученых Национальная академия наук утвердила новую редакцию положения о премиях НАН Беларуси. Количество премий сократили, а их размер значительно увеличили.
12 студзеня 2018

NASA показало видео «полета» сквозь Туманность Ориона

NASA опубликовало видео "полета" сквозь Туманность Ориона, яркость которой позволяет увидеть ее из любой точки Земли.
10 студзеня 2018

Компания SpaceX потеряла секретный военный спутник — СМИ

Американские источники предполагают, что связь с американским секретным спутником Zuma, который запустили на ракете-носителе Falcon 9, потеряна.