Рашэнне прынятае 9 студзеня на падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама артыкулаў 38 і 51 прым закона “Аб сродках масавай інфармацыі” (“Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены” і “Абмежаванне доступу да прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, што распаўсюджваецца шляхам інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт”).

Санкцыі закранулі сайты saitdeneg.com, dengi777.xyz, vdolgdengi.xyz, v-dolg555.com, dengivdolg.info, dengi-vruki.com, zaem24.net, credit-bel.com, dengi24na7.xyz, prosto-dengi.com, money-online.by, denezhka.net, obzor.lt, dengi–v-karmane.com, dengi24h.com, bn-rb.com, dengi-v-dolg.net, dengidolg.com, dengivdolg.org, dengi24na7.net, zaim24na7.com, про-деньги.бел.нфор

Поделиться ссылкой: