Верш адшукаў у архівах журналіст і даследчык спадчыны Быкава Сяргей Шапран. Фотаздымак гэтага дакумента ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Шчодры вечар, шчаслівы вечар,
Самотны вечар, шаноўны пан,
Гарыць на куце паўтузін свечак,
Хрыстос нам свеціць і гоніць зман.

Хрыстосу слава і кволым слава,
Цярпліўцам моцы ў цярпенні дам,
Галодным — хлеба, убогім — веры,
Жыцця і шчасця — усім людзям.