Праграмная дырэкцыя і прэс-служба тэлеканала пакуль не каментуюць такія змены ў праграмнай палітыцы.

СТБ займаўся рэтрансляцыяй «РэнТВ» ад першага дня свайго існавання — з 1 студзеня 2001 года. Першапачаткова амаль увесь час вяшчання займалі праграмы расійскага сеткавага партнёра, паведамляе nn.

Паступова СТБ нарошчваў долю сваіх уласных перадач, але цалкам ад рэтрансляцыі «РэнТВ» адмовіўся толькі праз 17 год свайго існавання.