Пра гэта на прэсавай канферэнцыі ў Менску паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч:

– Мы разглядаем пытанне пра ўвядзенне такога абавязковага адпачынку на некалькі дзён. Колькі – гэта будзе яшчэ абмяркоўвацца. Але, канешне, гэты адпачынак неаплатны. Гэта той сацыяльны адпачынак, які мае права ўзяць бацька. Але калі ён вырашыў яго ўзяць на тыдзень або два, то наймальнік абавязаны будзе прадаставіць гэты адпачынак. Сёння гэтая норма таксама ёсць, але калі ў сувязі з вытворчай неабходнасцю наймальнік лічыць немагчымым прадаставіць такі адпачынак, то ён можа яго не даваць. Мы хочам вывесці гэта ў ранг абавязку.

Дэкрэтны адпачынак для жанчын дзеля догляду дзіцяці складае ў Беларусі тры гады, штомесяц маці атрымоўвае выплату, якая залежыць ад памеру мінулага заробку і адлічэнняў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Поделиться: