Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларускі футбаліст з Жодзіна адправіўся шукаць шчасце ў Малайзію.
12:30 3 студзеня 2018
3
Памер шрыфта

Напрыканцы мінулага года стала вядома, што былы нападаючы жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ” Ягор ЗУБОВІЧ падпісаў кантракт з малайзійскім “Мелака Юнайтэд”. Мяркуючы па выніках, зорак з неба клуб не хапае – у мінулым сезоне каманда фінішавала ў вышэйшай лізе на 8-м месцы з 12 каманд.

Сам Ягор, які ўжо адправіўся ў далёкую краіну, пакуль што адмовіўся ад інтэрв’ю. Кажа, што “варта напачатку аглядзецца”. Можа, хлопец баіцца сурочыць? Справа ў тым, што ў Зубовіча ўжо ёсць сумны вопыт, калі ён падпісаў кантракт з замежным клубам і… амаль на чатыры гады трапіў у “рабства” да польскай “Ягелоніі”.

Ягор Зубовіч

Тады, у 2011 годзе, у кар’еры Ягора, як кажуць,  ярка свяціла сонца і нічога не прадказвала бяды. Ён правёў адзін з лепшых сезонаў за бабруйскую “Белшыну”, забіў 11 галоў, разам з маладзёжнай зборнай трапіў на Алімпіяду-2012. Натуральна, хлопцу пачалі паступаць прывабныя прапановы з Еўропы,  але выбраў ён менавіта “Ягелонію” з Беластока.

Кантракт быў падпісаны на чатыры гады, а далей Зубовіч успамінае сваю футбольную кар’еру ў Польшчы, як страшны сон. За новы клуб ён не згуляў у афіцыйных матчах ніводнага разу. У польскай камандзе змяняліся трэнеры, але пазіцыя заставалася нязменная – беларускаму футбалісту не месца ў складзе каманды. У выніку ўсё гэта прывяло да таго, што Ягору давялося блукаць па беларускіх клубах, куда “Ягелонія” здавала іграка ў арэнду. Падпісаць паўнавартасны кантракт на іншых умовах палякі не дазвалялі, уласнае пагадненне не скасоўвалі. У гэтай сітуацыі ў кіраўніцтва беластоцкага клуба быў свой меркантыльны інтарэс: больш выгадна перапрадаць беларуса. Але ўсё гэта прывяло да таго, што некалькі год футбаліст, як кажуць, боўтаўся паміж небам і зямлёй.

“Ужо тры зімы не атрымліваю заробкі, – скардзіўся футбаліст журналістам. – Атрымліваецца як: арандаваны я наваполацкім “Нафтанам” да 1 снежня, а новая арэнда, ужо гродзенскім “Нёманам”, дзейнічае з 1 сакавіка. Але гэтыя тры месяцы ўмову кантракта з “Ягелоніяй” я выконваю, правільна? Прашу на зборах: “Дайце грошы хаця б за студзень”. У адказ было: “Ты – не наш ігрок”.

У рэшце рэшт цярпенне футбаліста ў адзін цудоўны дзень скончылася, і ён у аднабаковым парадку скасаваў кантракт з польскім клубам. У хуткім часе балельшчыкі ўбачылі іграка ў мінскім “Дынама”.

За жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” Ягор Зубовіч правёў 30 матчаў, у якіх забіў 11 галоў. Зараз яго чакае працяг кар’еры ў Малайзіі…

“Футбаліст, безумоўна, непакоіцца, каб не паўтарылася польская гісторыя, хаця ў нашым выпадку сітауцыя некалькі ішая, – распавёў “Народнай Волі” адзін з беларускіх трэнераў, які добра ведае Зубовіча. – Узровень малайзійскага футбола не той, да якога трэба імкнуцца нашым ігракам, але тут усё вырашаюць грошы. Многія з’язджаюць у малайзійскія альбо кітайскія клубы, менавіта каб зарабіць. Уласныя кар’ерныя амбіцыі тут не на першым месцы. А можа быць, і наогул на апошнім. Так, ёсць рызыка, што могуць “кінуць”, але ж, як кажуць, хто не рызыкуе, той не п’е шампанскае”.

Некаторыя беларускія балельшчыкі на форумах таксама досыць скептычна паставіліся да такога выбару Ягора Зубовіча: “Усе такія аптымісты… Можа, ён у Малайзіі будзе пухавікі шыць і дасылаць некалькі фота ў год, што ўсё нармальна?”

Праўда, знаходзяцца і аптымісты, якія ва ўсім знаходзяць нешта добрае: “За пераезд з Жодзіна ў Малайзію Зубовіч яшчэ і сам павінен быў даплаціць. Хоць адпачне і пазагарае на моры…”

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

6 студзеня 2018

Глава клуба БАТЭ прокомментировал назначение Олега Дулуба главным тренером команды

Председатель правления футбольного клуба БАТЭ Анатолий Капский прокомментировал назначение Олега Дулуба главным тренером команды, сообщает БелаПАН.
6 студзеня 2018

Аляксандр Ермаковіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ

Аляксандр Ермаковіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ.
5 студзеня 2018

Здымем капялюш перад Таццянай Пятрэня

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па скачках на батуце распавяла “Народнай Волі” пра характар, мары і доўгажыхарства ў спорце лепшай спартсменкі Беларусі 2017 года.