Патрон быў знойдзены ў шафе падчас ператрусу і, па сведчаннях дызайнера, захоўваўся ў яго даўно ў якасці сувеніра.

Варта нагадаць, што Андрэй Бяляўскі быў затрыманы па так званай «справе патрыётаў » 21 сакавіка 2017 года і абвінавачаны па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — «Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і арт. 287 Крымінальнага кодэкса — “Стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання”. Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня са спыненнем справы па арт. 287 КК. Падчас пертрусу адразу пасля затрымання у яго быў знойдзены спраўны патрон.

12 снежня Следчы камітэт прад’явіў абвінавачанне маладому чалавеку па ч. 2 арт. 295 “Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў” за захоўванне аднаго патрона.

Андрэй Бяляўскі пад час допыту перадаў следчаму, які вядзе справу, хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу, з просьбай прызнаць яго ўчынак з захоўваннем патрона не ўяўляючым грамадскай небяспекі і юрыдычна нязначным, аднак 5 снежня яму было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва.

Дата суда пакуль невядома.