Сайт газеты «Народная Воля» запрашае да супрацоўніцтва журналістаў, фрылансераў. Калі вы: любіце ствараць навіны, умееце атрымоўваць гарачыя каментары і эксклюзіў, жадаеце рабіць тэматычныя спецпраекты, спрабаваць сябе ў новых жанрах – то мы чакаем вас!

Што патрэбна нам:

— цікавыя навіны, аўтарскія матэрыялы, рэпартажы, інтэрв’ю, аналітыка, праца з дадзенымі і інфаграфікай, з сацыяльнымі сеткамі.

Ідэальны кандыдат:

— па-майстэрску валодае словам
— прафесійна стварае журналісцкія матэрыялы
— арыентуецца ў акутальных падзеях і знаёмы з асаблівасцямі працы ў анлайне
— лёгкі на пад’ём

Умовы працы – па выніках сумоўя.

Калі ласка, дасылайце ваша рэзюмэ і прапановы, з чым бы вы хацелі працаваць. Пісаць на скрыню nvonlineinfo@gmail.com з пазнакай «Анлайн журналіст».