Пасажыры пасля агляду і аказання медыцынскай дапамогі адпушчаныя дамоў, шпіталізацыя не спатрэбілася. Прычыны і абставіны ДТЗ усталёўваюцца, паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. «Інфармацыя пра тое, што аўтобус перавозіў дзяцей з Мазыра, непраўдзівая», — падкрэслілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Раней у сацсетках з’явілася інфармацыя аб тым, што рана раніцай 31 снежня ва Украіне перавярнуўся аўтобус з пасажырамі з Мазыра, адзначалася, што ў салоне таксама былі дзеці, якія вярталіся дадому з аквапарку ў Кіеве.